Начальніка раённага аддзелу міліцыі пасадзілі на 11 гадоў

11.06.2013 14:52
коррупция

 

Былога начальніка Клімавіцкага раённага аддзелу ўнутраных спраў асудзілі на адзінаццаць гадоў узмоцненага рэжыму за вымаганьне хабару ў паўмільёна даляраў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, былы падпалкоўнік міліцыі, імя якога не называецца, вымагаў такую суму ад грамадзяніна Расеі за тое, каб той пазьбег крымінальнай адказнасьці. Сьледзтва выявіла, што былы начальнік райаддзелу і двое ягоных падначаленых набралі хабару больш як на 2 мільярды рублё
Суд пастанавіў канфіскаваць у былога міліцыянта ўсю маёмасьць, пазбавіць званьня падпалкоўніка, а таксама права займаць дзяржаўныя пасады. Двое ягоных падзельнікаў атрымалі 9 і 8 гадоў пазбаўленьня волі.
http://www.svaboda.org/content/article/25013639.html
TakoFeel - Рукопись. Кино онлайн